Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь
У Верхнядзвінскім раёне прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь. Спікерамі на пляцоўцы выступілі:
- Ірына Францаўна Козел, старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў;
- Міхаіл Пятровіч Гумненкаў, дырэктар ААТ «Шайцерава», дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў;
- Сяргей Мікалаевіч Грамадко, дырэктар ААТ «Інвет»; дэпутат Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў;
- Наталля Фёдараўна Андрэева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама;
- Дар'я Міхайлаўна Сакалоўская, дэлегат 7 УНС;
- Наталля Аляксандраўна Курылёнак, галоўны бухгалтар Верхнядзвінскай РА ГА «БРСМ».
Удзел прынялі члены Маладзёжнай палаты пры Верхнядзвінскім раённым Савеце дэпутатаў, члены грамадскіх арганізацый, Верхнядзвінскага раённага аддзялення партыі "Белая Русь", прадстаўнікі працоўных калектываў.
Дыялогавая пляцоўка прайшла з удзелам прадстаўнікоў розных пакаленняў, але аб'яднала ўсіх адно – любоў да Рэспублікі Беларусь. Мы павінны шанаваць і берагчы ўсё, што было дасягнута папярэднімі пакаленнямі, з павагай ставіцца да роднай зямлі, да яе гісторыі і традыцый.