5-7 ліпеня ў Верхнядзвінскім раёне пройдзе Маладзёжны беларуска-расійскі адукацыйна-патрыятычны лагер «Курган-2024».
Традыцыйным месцам правядзення стаў Курган Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, які знаходзіцца за 32 км ад Себежа на мяжы Расіі, Рэспублікі Беларусь і Латвіі
Мемарыяльны комплекс узведзены ў памяць аб супрацоўніцтве народаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і быў урачыста адкрыты 3 ліпеня 1959 года ў дзень пятнаццацігоддзя злучэння партызан брацкага балцка-славянскага краю.