Легалізацыя зямельных участкаў
У 2022-2023 гадах з выкарыстаннем даных Геапартала зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь была праведзена інвентарызацыя земляў.
Па Верхнядзвінскім раёне выяўлена больш за 350 фактаў самавольнага заняцця земляў.
Па стане на 1 ліпеня 2024 г. з заявамі аб легалізацыі пакуль звярнуліся толькі 46 землекарыстальнікаў.
У ранейшыя часы ў такой сітуацыі паступалі радыкальна: абавязвалі вярнуць зямлю, пабудовы зносіць і наводзіць парадак на самазахопленым участку.
Гэта значыць, што грамадзяне, якія ўстанавілі агароджу за межамі прадастаўленага ўчастка і (або) на гэтым месцы нешта пабудавалі, разаралі агарод, змогуць аформіць самавольна занятыя ўчасткі. Важна адзначыць — без прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
Даведка: З 1 студзеня 2023 г. уступіў у сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі ў новай рэдакцыі. Адным са значных змен стала правядзенне так званай «зямельнай амністыі» з 1 верасня 2023 года, якой можна будзе скарыстацца на працягу трох гадоў — да 1 верасня 2025 года.
Задача выканкамаў складаецца ў тым, каб не проста навесці парадак з выкарыстаннем земляў, а дапамагчы грамадзянам разабрацца ў сітуацыі і ўзаконіць фактычную сітуацыю з зямлёй.
Таму настойлівая просьба: калі вы ведаеце, што ў вас ёсць парушэнні на зямельным участку, не чакайце жніўня 2025 года, а прыходзьце ўжо зараз, пакуль ёсць магчымасць разгледзець вашу заяву аб легалізацыі ў спакойнай абстаноўцы.
Легалізацыя самавольна занятага зямельнага ўчастка праводзіцца з унясеннем платы за права легалізацыі. Так, напрыклад, у г. Верхнядзвінску па вул. Савецкай самавольна заняты зямельны ўчастак плошчай 0,01 га. Пры легалізацыі дадзенага ўчастка грамадзяніну неабходна будзе ўнесці плату за права легалізацыі ў суме ад 519 да 760 руб. у залежнасці ад месца яго размяшчэння;
у в. Бароўка па вул. Маскоўскай – 232 руб.;
у г.п. Асвея па вул. Леніна – 210 руб.,
у аг. Баркавічы – 118 руб.,
у аг. Бігосава – ад 48 да 60 руб.
Пры правядзенні легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў грамадзянам неабходна будзе ва ўстаноўленым парадку аплаціць працэдуру пераафармлення асноўнага зямельнага ўчастка, якая складзе каля 400 руб.
Таму, калі ў вашым карыстанні ёсць участак, на якім размешчаны гараж або гаспадарчая пабудова, і праваўдастойнага дакумента на зямлю няма, неабходна звярнуцца з адпаведным заяўленнем у сельскія выканаўчыя камітэты або райвыканкам па месцы знаходжання зямельных участкаў для іх афармлення альбо прыняць усе неабходныя меры па зносе будынкаў, агароджаў да 31.08.2025 года. Гэта будзе ваш шанец скарыстацца акном магчымасцей для адаптацыі сваіх жаданняў да новай рэальнасці.
У адваротным выпадку пасля 1 верасня 2025 г. выканкамы будуць абавязаны прыняць рашэнне аб зносе нелегальнай пабудовы і вяртанні зямлі па яе прыналежнасці без кампенсацыі асобе затрат, панесеных за час незаконнага выкарыстання. Прывядзенне зямельнага ўчастка ў стан, прыдатны для выкарыстання па прызначэнні, ажыццяўляецца за кошт таго, хто самавольна яго заняў, у судовым парадку.
Аддзел землеўпарадкавання Верхнядзвінскага райвыканкама