Запрашаем жыхароў і гасцей горада!
2 ліпеня а 16.30 у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца паказ новага мастацкага фільма кінастудыі «Беларусьфільм» «Час вярнуцца».
Фільм прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кінастужка заснавана на рэальных падзеях і распавядае пра ўнікальную аперацыю беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз непраходнае балота. Дзякуючы дадзеным партызанскай разведкі, на балоце была пабудавана дарога-«лежнёўка», якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам падчас аперацыі «Баграціён».
Кошт білета - 1,10 руб.