Правілы ў пунктах пропуску праз мяжу
З пачатку 2024 года ў рэспубліканскіх пунктах пропуску Віцебскай мытні службовымі асобамі мытні было выяўлена 9 выпадкаў пакідання грашовых сродкаў у дакументах, прад'яўленых грамадзянамі для праверкі службовай асобе мытні.
Законам Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 419-З «Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» вызначаны пералік правілаў захавання памежнага рэжыму, якім устаноўлена забарона пакідання грошай у дакументах, што прад'яўляюцца да праверкі ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.
Віцебская мытня звяртае ўвагу грамадзян на тое, што парушэнне рэжыму ў пункце пропуску цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 24.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. За дадзенае парушэнне прадугледжаны штраф да 50 базавых велічынь, а паўторна – да 100 базавых велічынь (з дэпартацыяй або без у абодвух выпадках).
Акрамя таго, лічым важным нагадаць, што дадзеныя дзеянні таксама могуць пацягнуць прыцягненне да крымінальнай адказнасці па артыкуле 431 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, санкцыя якога прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін аж да пяці гадоў.
Захаванне простых правілаў у пункце пропуску – Ваша гарантыя перасячэння мяжы без парушэнняў.
Па матэрыялах Віцебскай мытні