Сёння, 12 чэрвеня, у 18.00 у Верхнядзвінскім касцёле адбудзецца святая Імша з ўрачыстым благаслаўленнем абраза ксяндза Мечыслава Багаткевіча

Ксёндз Мечыслаў служыў пробашчам у Дрысе з 1 снежня 1941 года да 16 студзеня 1942 года.

16 студзеня 1942 года быў арыштаваны і вывезены ў турму ў Браслаў, а потым у Глыбокае. Вечарам 2 сакавіка кс. Мечыслава Багаткевіча разам з кс. Уладзіславам Мацьковякам і Станіславам Пырткам змясцілі ў камеру смяротнікаў. На світанні 4 сакавіка 1942 г. святары былі вывезеныя ў лес каля вёскі Барок і расстраляныя. 13 чэрвеня 1999 года папа Ян Павел ІІ абвясціў благаслаўлёнымі 108 мучанікаў, адзін з іх – святар Мечыслаў Багаткевіч.

Фото і текст редакции газеты "Дзвінская праўда"

Сёння, 12 чэрвеня, у 18.00 у Верхнядзвінскім касцёле адбудзецца святая Імша з ўрачыстым благаслаўленнем абраза ксяндза Мечыслава Багаткевіча | Миорский райисполком