Запрашаем на канцэртную праграму!
Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт УАЗ «Верхнядзвінская ЦРБ» запрашаюць медыцынскіх работнікаў раёна, ветэранаў галіны аховы здароўя, усіх жадаючых на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў, якое адбудзецца ў Верхнядзвінскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці 14 чэрвеня а 15.00.