Сёння ў выставачным цэнтры індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне, пачала сваю працу Беларускі аграпрамысловы тыдзень
Сёння ў выставачным цэнтры індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне, пачала сваю працу Беларускі аграпрамысловы тыдзень.
У гэтым годзе ўдзел у выставе возьмуць 490 кампаній з 11 краін свету. У ліку ўдзельнікаў - Верхнядзвінскія прадпрыемствы: ААТ "Інвет" і ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод".
Верхнядзвінскі масласырзавод здзівіць адразу чатырма сырнымі навінкамі:
- паўцвёрдым швейцарскім сырам "Эмменталь";
- "Чэдарам";
- плаўленым пастападобным са смакам "Пармезан";
- сметанковым тварожным.
Інвет прадставіць абсталяванне для сферы жывёлагадоўлі, вырабы для добраўпарадкавання тэрыторыі, а таксама аўтатрактарную прадукцыю.
Выстава працягнецца па 9 чэрвеня. Запрашаем наведаць стэнды нашых прадпрыемстваў, упэўнены, што якасць прадукцыі парадуе!