Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 27 мая па 5 чэрвеня 2024 года праводзіць прафілактычную акцыю «Дзекада кібербяспекі».
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 27 мая па 5 чэрвеня 2024 года праводзіць прафілактычную акцыю «Дзекада кібербяспекі».
Плануецца ажыццявіць комплекс інфармацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў і выступленняў у СМІ, накіраваных на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб праблеме кіберзлачыннасці і спосабах абароны ад махлярскіх дзеянняў.
Асаблівая ўвага будзе нададзена ўразлівым катэгорыям грамадзян (непаўналетнія, асобы пажылога ўзросту, грамадзяне, якія пражываюць у сельскай мясцовасці). Асаблівая ўвага будзе нададзена правілам ажыццяўлення анлайн-плацяжоў і зносін у сетцы. Праваахоўнікі нагадаюць аб тым, што продаж рэквізітаў банкаўскіх картак незаконны, а прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый, праваахоўных органаў, банкаў і сотавых аператараў ніколі не тэлефануюць праз мэсэнджары.