31 мая 2024 года напярэдадні Дня абароны дзяцей
31 мая 2024 года напярэдадні Дня абароны дзяцей адбудзецца акцыя па бясплатным кансультаванні грамадзян, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі натарыяльнай канторы Верхнядзвінскага раёна, адвакат юрыдычнай кансультацыі Верхнядзвінскага раёна і начальнік аддзела ЗАГС Верхнядзвінскага райвыканкама. Акцыя будзе праходзіць па адрасе: вул. Савецкая, 189, г. Верхнядзвінск (у памяшканні натарыяльнай канторы) з 14.00 да 15.00 гадзін.