З 25 мая па 5 чэрвеня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!»
У перыяд правядзення дадзенага мерапрыемства кіроўцам неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).
За невыкананне дадзенага патрабавання заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 3 базавых велічынь (ч. 3 арт. 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).
Інспектары ДАІ, а таксама прадстаўнікі іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі наведаюць працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, правядуць тэматычныя кіналекторыі і акцыі з мэтай тлумачэння асноўных прычын ДТЗ з удзелам дзяцей, а таксама мер прафілактычнага характару па іх папярэджанні.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў з належнай увагай кантраляваць правядзенне часу сваімі дзецьмі. Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе бацькам прайсці з дзіцем па маршруце з дома ў школу і назад, паказаўшы небяспечныя месцы, і разабраўшы раза