Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна накіроўвае віншаванні работнікам фізічнай культуры і спорту
Паважаныя спартсмены, трэнеры і спецыялісты!
Шчыра віншуем Вас з прафесійным святам! Віншуем усіх тых, для каго спорт стаў не проста захапленнем або працай, але і самым сапраўдным сэнсам жыцця. Жадаем вам заўсёды ісці ўпэўнена наперад з лозунгам «Вышэй! Мацней! Хутчэй!». Няхай гэтыя тры словы будуць стымулам для вашага пастаяннага прагрэсу, перамог і дасягненняў.
Здароўя вам, моцных сіл і бясконцай цягавітасці, больш пазітыву, выдатнага настрою і баявога духу!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў