З 15 мая па 1 чэрвеня ў Віцебскай вобласці пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пакідайце дзяцей адных!»
Мэты акцыі:
прыцягненне ўвагі да праблем дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах,
зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі.
Мерапрыемствы акцыі будуць праходзіць у месцах з масавым знаходжаннем людзей, і ўключаць у сябе працу інтэрактыўных пляцовак з конкурсамі, віктарынамі і гульнямі для ўсёй сям'і. Акрамя таго, ратавальнікі правядуць заняткі з маладымі і будучымі бацькамі ва ўстановах аховы здароўя, наведаюць шматдзетныя сем'і, дзіцячыя дамы-інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу і дзіцячыя лагеры і санаторыі.