Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна накіроўвае віншаванні з Днём Перамогі
Дарагія жыхары Верхнядзвінскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з вялікім і святым святам – Днём Перамогі!
9 Мая – дата, якая аб’ядноўвае ўсе пакаленні беларусаў, сімвал выбітнай доблесці і мужнасці нашага народа, бясконцай гордасці за пакаленне пераможцаў і самаадданай любові да Радзімы.
Мы ніколі не забудзем мужнасць, сапраўдны патрыятызм і самаахвярнасць воінаў-вызваліцеляў, знамянальную перамогу справядлівасці над злом і гвалтам. У нашых сэрцах не вычарпаецца падзяка і пашана перад подзвігам ветэранаў-франтавікоў, працаўнікоў тылу, а таксама ўсіх тых, хто падымаў краіну з руін і попелу.
Паважаныя ветэраны! Ваш подзвіг непадўладны часу. Тое, што вы зрабілі, бесцанна. Вы – прыклад для маладога пакалення, наш надзейны аплот і духоўная апора. Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі і доўгага жыцця.
Усё далей адыходзіць у гісторыю пераможная вясна 1945 года, але памяць пра Вялікі подзвіг нашага народа не згасае з гадамі: яна перадаецца з пакалення ў пакаленне, умацоўвае наш дух, дапамагае пераадольваць цяжкасці, натхняе на новыя здзяйсненні.
Дзень Перамогі – гэта не толькі свята баявой славы. Гэта экзамен для ўсіх нас, хто жыве сёння, на права быць годнымі спадчыннікамі пакалення пераможцаў. Нам, дзецям, унукам і праўнукам абаронцаў Айчыны, запаведана берагчы нашу краіну, працаваць на карысць свайго народа, з гонарам і славай несці праз гады сцяг Вялікай Перамогі, захоўваючы памяць пра гераічныя і трагічныя падзеі.
Грамадзянскі доўг кожнага з нас – зрабіць усё для ўмацавання беларускай дзяржавы, для яе далейшага руху наперад, для ўмацавання міру на роднай зямлі.
Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, гармоніі і бадзёрасці духу. Няхай неба над нашай любай Беларуссю заўсёды будзе чыстым і мірным!
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў