Витебская таможня информирует

Віцебская мытня інфармуе

З 1 мая 2024 года ўступаюць у сілу змяненні ў дадатак да пастановы Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2014 г. № 29 «Аб часе работы мытных органаў у рэспубліканскіх пунктах мытнага афармлення», якімі ўстанаўліваецца час работы мытных органаў у рэспубліканскіх пунктах мытнага афармлення

З 1 мая час работы мытных органаў у рэспубліканскіх пунктах мытнага афармлення, размешчаных у рэгіёне дзейнасці Віцебскай мытні, наступны:
Аэрадром Орша - па заяўцы адміністрацыі аэрапорта або ТАА «Брэміна груп»,
Аэрапорт Віцебск - па заяўцы адміністрацыі аэрапорта,
Бігосава-1 - кругласутачна,
Бігосава-2 - па заяўцы транспартнага РУП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»,
Полацк - кругласутачна,
Урбаны - кругласутачна,
Відзы - па заяўцы зацікаўленых асоб.

Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры перасячэнні мытнай мяжы.
Па матэрыялах Віцебскай мытні

Віцебская мытня інфармуе