Паважаныя жыхары Верхнядзвінскага раёна!
Віншуем вас з 1 Мая – Святам працы!
Першамай сімвалізуе каштоўнасці, над якімі неўладныя часы, – працавітасць і стварэнне. Менавіта яны служаць трывалай асновай развіцця грамадства, галоўнай умовай ажыццяўлення планаў.
Верхнядзвінскі раён заўсёды славіўся добрасумленнымі і таленавітымі людзьмі, якія сваімі рукамі і розумам ствараюць будучыню раёна і краіны.
Асобыя словы прызнальнасці – старэйшаму пакаленню, якое заклала трывалы падмурак эканамічнага, сацыяльнага і культурнага дабрабыту.
Паважаныя землякі! Наш раён дынамічна развіваецца. Мы займаем вядучыя пазіцыі па многіх напрамках: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах. Верхнядзвінск упэўнена пацвярджае статус сучаснага, тэхналагічнага, паспяховага рэгіёна вобласці. І ў аснове гэтых дасягненняў – праца кожнага яго жыхара.
Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы працягнем рух наперад, і ў Год якасці пацвердзім здольнасць эфектыўна працаваць на карысць жыхароў малой радзімы і Рэспублікі Беларусь.
Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, веры ў уласныя сілы, натхнення і дабра. Няхай праца прыносіць радасць кожнаму з вас, а адказнае стаўленне да працы стане залогам далейшага росквіту нашай роднай Беларусі!
У. М. Шылаў, старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта
І. Ф. Казел, старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў