З 27 красавіка па 4 мая на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю пад дэвізам «Матацыкліст!»
З 27 красавіка па 4 мая на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю пад дэвізам «Матацыкліст!», прысвечаную прафілактыцы дарожных здарэнняў з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў, скутэрыстаў: з прыходам вясны і першага цяпла яны даволі масава запаўняюць дарогі гарадоў і вёсак.
Жаданне хуткасці, недастатковыя навыкі кіравання, нізкі ўзровень дысцыплінаванасці матацыклістаў, няспраўны стан мотасродкаў часта прыводзяць да бяды. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: удзельнічаць у дарожным руху на матацыкле дазваляецца з 16-гадовага ўзросту пры наяўнасці пасведчання кіроўцы катэгорыі «А1».
За кіраванне матацыклам, не маючы права кіравання, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь