Сустракаем травень актыўна!
1 мая сектар спорту і турызму сумесна з раённым аб'яднаннем арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, прапануюць усім ахвотным, незалежна ад узросту, прыняць удзел у велапрабегу, прысвечаным Святу працы.
Збор удзельнікаў адбудзецца ў 10.45 на плошчы "Юбілейная" (упрыгожваем свой транспарт, слухаем інструктаж).
Выпраўляемся па маршруце: пл. "Юбілейная" - гарадскі сквер - гарадскі парк.
Спынкі:
у гарадскім скверы пройдзе памятны мітынг,
у гарадскім парку арганізатары правядуць гульні на свежым паветры і спаборніцтвы па шашках.
Пераможцаў чакаюць невялікія прызы!
Далучайцеся! Будзе выдатна!