Верхнядзвінцы бяруць удзел у рабоце VII Усебеларускага народнага сходу
24-25 красавіка ў Палацы Рэспублікі праходзіць VII Усебеларускі народны сход.
1162 дэлегаты прымаюць удзел у рабоце. 24 красавіка на парадак дня выносіліся арганізацыйна-выбарчыя пытанні. Сёння галоўнымі сталі пытанні аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны - дакументаў, якія рэгламентуюць падыходы дзяржавы да забеспячэння бяспекі ў розных сферах.
Дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна таксама сярод запрошаных. Узначальваюць яе Васіль Шылаў, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама, і Ірына Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.