Абвесткі аб неабходнасці з'явіцца ў ваенкамат беларусы будуць атрымліваць праз СМС
У Закон Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ўнесены змяненні, у тым ліку – якія тычацца апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенкамат.
Павестка па-ранейшаму застанецца асноўным каналам апавяшчэння.
Аператарам сувязі кожнаму ваенкамату прысвоена так званае альфа-імя.
Яно будзе значыцца ў графе адпраўнік.
Паведамленне будзе змяшчаць наступную інфармацыю:
па якім адрасе варта з'явіцца грамадзяніну;
час і дата, не пазней якой варта з'явіцца;
мэта выкліку ў ваенны камісарыят;
тэлефон ваеннага камісарыята.
Паведамленне ад ваеннага камісарыята
не змяшчае спасылак
не патрабуе адказу
не запытвае асабістыя даныя.
Выклік у ваенкамат можа мець розныя мэты: ад удакладнення даных воінскага ўліку ваеннаабавязанага да мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі. У любым выпадку з'явіцца варта ў тэрмін. За неяўку па павестцы, як і раней, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.