Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!
Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэта свята – сімвал нашай непарыўнай блізкасці лёсаў, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, умацавання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях і здзяйсненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы.
Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы.
Няхай агульнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – заўсёды будзе сімвалам сяброўства, духоўнай блізкасці і дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.
Жадаем усім вам, вашым сем'ям, родным і блізкім добрага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў