Расклад набажэнстваў у Верхнядзвінскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі напярэдадні Светлага свята Вялікадня
Апошні тыдзень посту, які папярэднічае Святой Пассе, носіць назву Страсны (Вялікі).
Чацвёрты дзень гэтага тыдня называюць Вялікім чацвяргом.
Гэта ўрачыстае Свята – успамін аб Тайной Вечары і ўстанаўленні Госпадам таінства святой Еўхарыстыі. Тайная вечара – падзея, апісаная ў новазапаветнай гісторыі, якая распавядае аб апошняй трапезе Ісуса Хрыста са сваімі 12 вучнямі.
Расклад набажэнстваў у Верхнядзвінскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі:
Вялікі чацвер - 18.00;
Вялікая пятніца - 20.00;
Вялікая субота - 22.00;
Нядзеля - 8.00.
Асвячэнне ежы на велікодны стол пройдзе пасля правядзення службаў у Вялікую суботу і Нядзелю.