29 сакавіка 2024 года ў раёне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Рух па правілах – аснова бяспекі».
Мэта - прафілактыка бяспечнага перамяшчэння на сродках персанальнай мабільнасці.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што для электрасамакатаў, гіраскутараў, моноколаў, сігвеяў і іншых прылад, правіламі дарожнага руху ўведзена абагульненае паняцце «Сродкі персанальнай мабільнасці» (СПМ).
Той, хто перамяшчаецца на СПМ, лічыцца пешаходам.
Нагадваем правілы выкарыстання СПМ:
перасячэнне праезнай часткі дарогі на СПМ павінна ажыццяўляцца па тратуарах альбо абочынах, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў.
Забараняецца
- перамяшчацца на СПМ са скорасцю больш за 25 км/г альбо ў стане ап'янення;
- перавозіць каго-небудзь па-за спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення, прадугледжаных канструкцыяй СПМ;
- не трымацца за руль (пры яго наяўнасці);
- выкарыстоўваць СПМ асобам ва ўзросце да 14 гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон).
Пры выкарыстанні СПМ:
- неабходна пераканацца ў спраўнасці тармазной сістэмы і рулявога кіравання; рэкамендуецца надзяваць сродкі абароны — шлем;
- у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі абазначыць сябе святлоадбівальным элементам, на СПМ павінна быць устаноўлена і ўключана фара (ліхтар), якая дазваляе своечасова выявіць перашкоду для дарожнага руху;
- варта адмовіцца ад прагляду гаджэтаў і праслухоўвання музыкі падчас кіравання;
- каля выхадаў з гандлёвых аб'ектаў, прыпынкаў быць гатовым да раптоўнага з'яўлення людзей.
Пакаранню за парушэнне ПДР Рэспублікі Беларусь пешаходамі, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці, падлягаюць грамадзяне, якія дасягнулі 16 гадоў.
Згодна з часткай 1 артыкула 18.20 КоАП Рэспублікі Беларусь наступае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь (ад 37 да 111 рублёў), а згодна з часткай 2 артыкула 18.20 КоАП Рэспублікі Беларусь пешаходы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, а роўна адмовіўшыся ад праходжання асведчання будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 3 да 5 базавых велічынь (ад 111 да 185 рублёў).
Калі парушальнік не дасягнуў 16 гадоў на момант парушэння ПДР Рэспублікі Беларусь, то яго бацькі або асобы, якія іх замяняюць, абавязкі па выхаванні дзяцей, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з часткай 1 артыкула 10.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, у выглядзе штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь (да 370 рублёў).
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу, або на праезнай частцы дарогі пешаходаў, якія перасоўваюцца на СЗС з прыкметамі ап'янэння, што відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім Вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.
ОГАІ Верхнядзвінскага РАУС