У раёне праводзіцца дабрачынная акцыя «Падары музею экспанат»
Часам мы нават не здагадваемся, што тыя прадметы, якія знаходзяцца перад вачыма, маюць гістарычную каштоўнасць.
Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей з радасцю прыме ў дар старыя фатаграфіі, дакументы, кнігі, значкі, медалі, манеты, прадметы адзення і побыту, аксэсуары, музычныя інструменты, пласцінкі, карціны, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, посуд, дзіцячыя цацкі, навагоднія цацкі і г.д.
Стаўшы музейнымі экспанатамі, прадметы атрымаюць новае жыццё і будуць прадстаўлены на выставах і ў экспазіцыях.
Гэтая акцыя дапаможа разнастаіць музейныя калекцыі, будзе спрыяць папулярызацыі музейнай дзейнасці. Працягнецца яна да канца 2024 года.
Наведвальнікі музея змогуць ацаніць выставу падораных экспанатаў. Імёны дарыльшчыкаў будуць занесены ў кнігу паступлення фондаў музея. Такім чынам, кожны ўдзельнік пакіне след у гісторыі свайго раёна.
Таксама сярод удзельнікаў акцыі будзе праведзены конкурс па намінацыях:
«Адзін з першых» (першы перададзены ў дар прадмет),
«Экспанат эпохі» (прадмет з найбольш раннім датаваннем),
«Экспанат легенда» (прадмет з найбольш цікавай гісторыяй),
«Рарытэт» (самы ўнікальны прадмет),
«Энтузіяст» (выграе дарыльшчык, які перадаў у музей найбольшую колькасць прадметаў).
Пераможцаў чакаюць прызы.
Адрас музея: г.Верхнядзвінск, вул.Ленінградская, д. 43.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл. 5-23-03.