Шырокая Масленіца прайшла ўчора ў гарадскім парку
Праграму мерапрыемстваў папоўнілі жарты, гульні, спартыўныя спаборніцтвы па дартсе, перацягванні каната. Быў пакораны і масленічны слуп.
Найбольшую ўвагу гледачоў атрымалі арганізацыі, якія прымалі ўдзел у конкурсных праграмах "Масленічныя прысмакі" і "Масленічная лялька", і іх сталы з блінамі. Кожны ахвотны змог пачаставацца!