18 сакавіка супрацоўнікі ДАІ правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад дэвізам «Правільны маршрут».
Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.
Дзяржаўтаінспектары ўзмоцняць кантроль на пешаходных пераходах па выяўленні кіроўцаў, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходам як удзень, так і ў вячэрні час.
Таксама супрацоўнікі ДАІ правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэння Правілаў дарожнага руху пешаходамі.
АДАІ Верхнядзвінскага РАУС