Состоится районный субботник

Адбудзецца раённы суботнік

Верхнядзвінскім раённым выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» прынята рашэнне аб правядзенні 16 сакавіка 2024 года раённага суботніка.

Суботнік пройдзе на добраахвотных пачатках на працоўных месцах, таксама будуць праводзіцца работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый.
Сродкі ад суботніка пералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама і будуць выкарыстаны на ўстаноўку памятных і інфармацыйных знакаў, добраўпарадкаванне тэрыторый, набыццё і ўстаноўку малых архітэктурных формаў, добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў, рамонт сацыяльна-значных аб'ектаў, папулярызацыю нашага раёна.

Нагадаем, што ў папярэднія гады дзякуючы сродкам суботніка добраўпарадкаваны гарадскі парк, тэрыторыі сажалкі, міні-зоапарка, іншых зон адпачынку, грошы ўкладзены ў узвядзенне новых аб'ектаў інфраструктуры.

Крыніца: d-p.by

Адбудзецца раённы суботнік