Старшынёй Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў аднагалосна абрана Ірына Козел
Адбылася 1-я сесія Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання.
Старшынёй Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання аднагалосна абрана Ірына Казел.
Намеснікам старшыні Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання абраны Андрэй Нарубін.
У новы склад раённага Савета дэпутатаў увайшлі 27 народных абраннікаў, 11 з іх — ад Беларускай партыі "Белая Русь".
— Дзякую жыхарам раёна і новаму складу дэпутацкага корпуса за падтрымку і аказаны мне высокі давер. Гэта вельмі адказна і важна — быць у адказе за развіццё раёна. Вынікі выбараў пацвердзілі наша адзінства, — падкрэсліла Ірына Францаўна.
Старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Васіль Шылаў павіншаваў з прызнаннем паўнамоцтваў абраных дэпутатаў раённага Савета, пажадаў паспяховай, плённай працы ў пошуку новых падыходаў у вырашэнні пытанняў па павышэнні ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва раёна.