Аддзелам ЗАГС Верхнядзвінскага райвыканкама падведзены вынікі працы за 2023 год
1 сакавіка 2024 года аддзелам ЗАГС Верхнядзвінскага райвыканкама праведзена семінар-нарада з кіраўнікамі справамі сельскіх выканаўчых камітэтаў з запрашэннем спецыялістаў структурных падраздзяленняў райвыканкама.
Падведзены вынікі работы за 2023 год і абазначаны мэты і задачы ў дадзеным напрамку работы на 2024 год.
Органамі ЗАГС у 2023 годзе прынята 1973 заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Прынята адно адміністрацыйнае рашэнне аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, 2065 рашэнняў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Колькасць выдадзеных дакументаў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану па выніках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур 2196. З іх пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану 696; 176 паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану; даведак, якія змяшчаюць звесткі з актавых запісаў грамадзянскага стану; аб актавым запісе грамадзянскага стану 1264; аб адсутнасці актавага запісу аб заключэнні шлюбу 42; паведамленняў аб адсутнасці актавага запісу грамадзянскага стану 18. Колькасць запытаў, накіраваных у органы ЗАГС, архівы органаў ЗАГС, дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца прадстаўленне дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур - 149, з іх 16 запытаў накіравана ў кампетэнтныя органы іншых дзяржаў.
Складзена 670 актавых запісаў грамадзянскага стану. Зарэгістравана 7 шлюбаў з замежнымі грамадзянамі. Праведзена 47 урачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу. Спагнана 12284 рублі дзяржаўнай пошліны за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур і 882,60 спагнана платы за аказанне дадатковых платных паслуг.