Акция «День безопасности. Внимание всем!»

Акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» з 1 па 29 сакавіка бягучага года ў Рэспубліцы пройдзе акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Акцыя будзе праходзіць у два этапы:

1-ы этап – з 1 па 7 сакавіка (акцыя пройдзе ў 80% ад усёй колькасці школ горада і раёна). Будуць праведзены ўрокі бяспекі, падчас якіх у гульнявой форме будзе расказана, якія надзвычайныя сітуацыі існуюць, і як паводзіць сябе ў выпадку іх узнікнення.

2-і этап – з 11 па 22 сакавіка (у месцах размяшчэння аўталавак, адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў). Будуць праведзены інтэрактыўныя прафілактычныя гутаркі аб бяспецы, а таксама аб дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!».

3-і этап – з 25 па 29 сакавіка (у шматдзетных сем'ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы). Будуць праведзены гутаркі аб дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!», а таксама інтэрактыўныя гульні з дзецьмі.

У ходзе акцыі работнікі МНС прымуць удзел у бацькоўскіх сходах на базе школ.

З пачаткам акцыі ратавальнікі рэкамендуюць звярнуць увагу на сваю бяспеку: сачыць за спраўным станам вашай печы, адключаць пасля выкарыстання электрапрыборы, не дапускаць гульні з агнём і не пакідаць дзяцей без нагляду. Беражыце сябе!

Акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»