Помощник Президента — инспектор по Витебской области Сергей Левкович посетил с рабочей поездкой Верхнедвинский район

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Леўковіч наведаў з рабочай паездкай Верхнядзвінскі раён

Гэта першы візіт Сяргея Леўковіча на Верхнядзвіншчыну ў новай пасадзе, таму ён насіў азнаямленчы характар і дазваляў абмеркаваць перспектывы развіцця раёна.

Старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Васіль Шылаў распавёў пра самы паўночны куток Беларусі і суправаджаў Сяргея Віктаравіча падчас наведвання вядучых прадпрыемстваў раёна.
Кіраўнікі пабывалі на ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» і ААТ «Інвет», дзе паглядзелі арганізацыю працэсаў выпуску прадукцыі, ход мадэрнізацыі вытворчасці, укараненне новых ліній, абмеркавалі шляхі далейшага развіцця прадпрыемстваў.
Асаблівая ўвага была нададзена нарошчванню аб'ёмаў вытворчасці запатрабаванай прадукцыі, умацаванню сыравіннай зоны, пашырэнню экспартнага рынку.
Матэрыялы і фота газеты "Дзвінская праўда"

Галерэя выяў

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Леўковіч наведаў з рабочай паездкай Верхнядзвінскі раён