8 и 9 февраля Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие под девизом «Автокресло - детям!», направленное на профилактику дорожно-транспортных происшествий с участием детей-пассажиров

8 і 9 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычнае мерапрыемства пад дэвізам «Аўтакрэсла – дзецям!», накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў.

Супрацоўнікі ДАІ ўзмацняць кантроль за перавозкай непаўналетніх, наведаюць установы адукацыі, працоўныя калектывы, дзе раскажуць аб правілах паводзін на дарогах, прычынах і наступствах ДТЗ.

Нагадваем:
- для перавозкі малых неабходна выкарыстоўваць дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні;
- дзяцей ва ўзросце ад 12 гадоў або ростам ад 150 сантыметраў можна перавозіць без утрымліваючых прыстасаванняў, але абавязкова прышпіляць рамянём бяспекі.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

8 і 9 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычнае мерапрыемства пад дэвізам «Аўтакрэсла – дзецям!», накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў.