Сёння ў Маскве адкрыліся Дні Віцебскай вобласці на ВДНГ, якія пройдуць у рамках Міжнароднай выстаўкі-форуму "Расія".
Амаль увесь люты тут будуць дэманстравацца найлепшыя дасягненні нашага рэгіёну ад старажытнасці да сучаснага этапу.
У праграме прадугледжаны прэзентацыі:
- калекцыі адзення ўстаноў адукацыі Віцебшчыны;
- прамысловага турызму з дэгустацыяй прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў вобласці.
Верхнядзвінскі раён у складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці прадстаўляюць ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод" і турыстычны комплекс "Чырвоны бор".