Дэлегацыя з Верхнядзвінска едзе падтрымаць сваіх артыстаў у Мінску
Група падтрымкі накіроўваецца ў Мінск у Палац Рэспублікі, дзе сёння пачнецца маштабны фестываль "Беларусь - мая краіна".
Віцебская вобласць першай будзе дэманстраваць сваю канцэртную праграму на фестывалі. Удзел у ёй возьмуць больш за тысячу артыстаў, сярод якіх узорны харэаграфічны ансамбль "Лялькі". Жадаем поспеху нашаму калектыву і яго кіраўніку Л.Гуйду.