26 января 2024 года на территории Верхнедвинского пройдет республиканский Единый день безопасности дорожного движения «Взаимоуважение-залог безопасности!»

26 студзеня 2024 года на тэрыторыі Верхнядзвінскага пройдзе рэспубліканскі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Узаемная павага – залог бяспекі!»

Мэта мерапрыемства – прапаганда выканання Правілаў дарожнага руху ўсімі яго ўдзельнікамі.

Значны ўплыў на ўзровень бяспекі дарожнага руху аказвае недысцыплінаванасць кіроўцаў транспартных сродкаў і пешаходаў. У большасці выпадкаў дарожна-транспартныя здарэнні здзяйсняюцца з-за адсутнасці ўзаемнай павагі паміж удзельнікамі дарожнага руху, а таксама ігнаравання ПДР.
Асноўнай прычынай здзяйснення ДТЗ застаецца парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў. Кожны кіроўца павінен пастаянна памятаць, што ў адпаведнасці з пунктам 116 Правілаў дарожнага руху пры пад'ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу і (або) веласіпеднага пераезду ён павінен прадаставіць перавагу пешаходу і саступіць дарогу веласіпедысту.

Пешым удзельнікам дарожнага руху таксама не варта забываць аб тым, што нават маючы права на пераважнае перасячэнне дарогі, у адпаведнасці з пунктам 18.2 Правілаў дарожнага руху, ім забараняецца затрымлівацца і спыняцца на праезнай частцы дарогі, у тым ліку на лініі гарызантальнай дарожнай разметкі, якая падзяляе сустрэчныя і спадарожныя патокі транспартных сродкаў.

Толькі няўхільнае выкананне правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху прывядзе да зніжэння колькасці аварый на дарогах і цяжкасці іх наступстваў.

АДАІ Верхнядзвінскага РАУС

26 студзеня 2024 года на тэрыторыі Верхнядзвінскага пройдзе рэспубліканскі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Узаемная павага – залог бяспекі!»