Увага – перавозцы пасажыраў
З 22 па 28 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні ДТЗ, звязаных з перавозкай пасажыраў.
Асноўнымі парушэннямі з боку кіроўцаў па-ранейшаму з'яўляюцца: перавозка пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі, праезд на забараняльны сігнал святлафора, невыкананне дыстанцыі, няправільны выбар хуткасці руху, парушэнне патрабаванняў дарожных знакаў, правілаў манеўравання, размяшчэння на праезнай частцы.
Падчас рэйдаў інспектары правераць маршрутныя таксі і аўтобусы. Асаблівую ўвагу нададуць неабходнай дакументацыі і тэхнічнаму стану транспартных сродкаў. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства будуць прыменены меры адміністрацыйнага уздзеяння як да кіроўцаў пасажырскага транспарту, так і да службовых асоб, адказных за тэхнічны стан і эксплуатацыю транспарту.