Не пакідайце смецце на лёдзе!
Аматараў падлёднай лоўлі ў нашай краіне нямала.
Лёд робіць даступнымі ўсе месцы і глыбіні вадаёма. Аднак, выходзячы на замерзлую паверхню, не кожны рыбак памятае пра тое, што вадаём – гэта таксама чыйсьці дом, і смеціць на лёдзе – усё роўна, што разкідваць смецце, знаходзячыся ў гасцях. Па заканчэнні сезона зімовай рыбалкі вадаёмы часта ператвараюцца ў звалкі ўсіх відаў смецця: ад шалупіння семак і недакуркаў да ўсялякай пластыкавай, бляшанай і шкляной тары. Увесь гэты хлам кожную вясну сыходзіць на дно.
Рыбаловы павінны разумець наступствы сваіх дзеянняў. І, згодна з Правіламі аматара рыболаўства і Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не дапускаць іх засмечанасці і забруджвання. Інакш яны могуць быць аштрафаваны на суму да 20 базавых велічынь.
За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 6 17 23.
Старшы дзяржінспектар Верхнядзвінскай МРАІ
В.А. Ганчаронак