Кіраўніцтва раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў службы МНС з прафесійным святам
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём выратавальніка і 25-годдзем стварэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь!
За час службы, звязанай з трывогамі і небяспекамі, вы неаднаразова дэманстравалі вытрымку, стойкасць, адвагу, здольнасць аператыўна і на высокім узроўні выконваць свае абавязкі, тым самым годна працягваючы традыцыі, закладзеныя папярэднікамі.
Сёння работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях гатовыя выконваць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ. Пажары, дарожна-транспартныя здарэнні, работа на вадзе, у лесе… Выратавальнікі па першым клічы прыходзяць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду.
Дзякуем вам за высокі прафесіяналізм, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў экстрэмальных сітуацыях, за выратаваныя жыцці.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў у вашай высакароднай працы ў імя працвітання Беларусі!
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў