Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна віншуе са святам Хрышчэння Гасподняга
Паважаныя жыхары Верхнядзвінскага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з Хрышчэннем Гасподнім!
Кожны праваслаўны хрысціянін нашага раёна сустракае гэта вялікае свята з сапраўдным адчуваннем духоўнага ачышчэння і радасці.
Гэтая падзея ў гісторыі праваслаўнага свету ў чарговы раз нагадвае нам аб міласэрнасці, справядлівасці і любові да бліжніх. Шчыра спадзяемся, што запаветы дабра і міру, якія ляжаць у аснове ўсіх сусветных рэлігій, заўсёды знаходзяць падтрымку ў кожнага жыхара нашага раёна. Няхай радасць светлага свята стане спадарожнікам для пераадолення цяжкасцей і нягод. Здароўя, міру, душэўнага спакою і дабрабыту!
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў