Езда на квадроциклах по новым правилам: где можно кататься и какой штраф за нарушение

Паездка на квадрацыклах па новых правілах: дзе можна катацца і які штраф за парушэнне

У 2022 годзе пасля змяненняў, унесеных у Закон аб дарожным руху Рэспублікі Беларусь, да катэгорыі колавых трактароў і самаходных машын былі аднесены снегабалотаходы, квадрацыклы, снегаходы і мотавездеходы. Дадзеная тэхніка аднесена да катэгорыі А (снегабалотаходы колавыя малалітражныя (квадрацыклы ATV) тыпу I катэгорыі G, S і тыпу II; снегаходы; мотавездеходы UTV з аўтамабільнай пасадкай).

Кіраваць квадрацыклам, снегабалотаходам, снегаходам і мотавездеходам
цяпер можна:
- з 17-гадовага ўзросту;
- пры наяўнасці дзеючай медыцынскай
даведкі;
- пры наяўнасці пасведчання
трактарыста-машыніста катэгорыі А (яго можна атрымаць у дзяржаўных інспекцыях па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Мінсельгасхарчу).

У сувязі з карэкціроўкамі ў Законе адбыліся змяненні ў Правілах дарожнага руху. У адпаведнасці з ПДР снегабалотаходы колавыя малалітражныя (квадрацыклы ATV) тыпу I катэгорыі G, S і тыпу II, снегаходы, мотавездеходы UTV з аўтамабільнай пасадкай дапускаюцца да ўдзелу ў дарожным руху толькі па дарогах без удасканаленага пакрыцця (сельскія грунтавыя дарогі, дарогі з гравійным пакрыццём).

За парушэнне ПДР прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам:
- згодна ч. 5 арт. 18.18 КаАП -- штраф у памеры да 0,5 базавай велічыні, то ёсць да 20 рублёў (за рух па дарогах з удасканаленым пакрыццём);
- згодна ч. 4 арт. 18.30 КаАП -- штраф у памеры ад 0,2 да 1 БВ, то ёсць ад 8 да 40 рублёў (за ўезд на аўтамабільную дарогу агульнага карыстання транспартнага сродку і з'езд з яе альбо прагон жывёл праз такую дарогу ў неўстаноўленых або неўладкаваных месцах).

Паездка на квадрацыклах па новых правілах: дзе можна катацца і які штраф за парушэнне