ІМПС па г.Наваполацку інфармуе аб новым парадку выплаты фізічнымі асобамі маёмасных падаткаў і запазычанасці па іх з 01.01.2024
Як сплаціць маёмасныя падаткі фізічным асобам (для Верхнядзвінскага раёна)
Інспекцыя МПЗ па г. Наваполацку інфармуе, што з 1 студзеня 2024 года ўплата падатку на нерухомасць, зямельнага і транспартнага падаткаў з фізічных асоб ажыццяўляецца адзіным плацяжом. Для гэтага неабходна:
Крок 1. Даведацца Ваш уліковы нумар плацельшчыка (УНП) (ён пазначаны ў паведамленні на выплату падаткаў) і код інспекцыі МПЗ па месцы ўліку можна, перайшоўшы па спасылцы http://www.portal.nalog.gov.by/ у укладцы «Звесткі з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб)» > «Пошук фізічных асоб» і ўвёўшы асабісты нумар (з пашпарта) і пачатковую частку прозвішча, імя, імя па бацьку (не менш за 3 літар).
Крок 2. Сплаціць маёмасныя падаткі праз сістэму АРІП па схеме: Сістэма «Разлік» (АРІП) > Падаткі > Віцебская вобласць > Верхнядзвінскі р-н > выбіраем атрымальніка плацяжу: УРП па Верхнядзвінскім р-не > (выбіраем падатак, які неабходна сплаціць: адзіны маёмасны плацеж) > уводзім уліковы нумар плацельшчыка - УНП (гл. Крок 1) - набіраем на англійскай раскладцы вялікімі літарамі) > сплачваем пазначаную суму. Код паслугі АРІП для аплаты адзінага маёмаснага плацяжу для Верхнядзвінскага раёна – 5251661.
Крок 3. Сплаціць ПЕНІ па маёмасным падатках праз сістэму АРІП па схеме: Сістэма «Разлік» (АРІП) > Падаткі > Віцебская вобласць > Верхнядзвінскі р-н > выбіраем атрымальніка плацяжу: УРП па Верхнядзвінскім р-не > Пеня > (выбіраем падатак, пені па якім неабходна сплаціць: адзіны маёмасны плацеж) > уводзім уліковы нумар плацельшчыка - УНП (гл. Крок 1) - набіраем на англійскай раскладцы вялікімі літарамі) > сплачваем пазначаную суму.
Даведачна: ажыццявіць уплату падаткаў можна любым іншым зручным для плацельшчыка спосабам праз аддзяленні банкаў, паштовыя аддзяленні.
Калі па нейкіх прычынах Вы не атрымалі паведамленне або страцілі яго, звярніцеся ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік альбо па месцы знаходжання адпаведнага аб'екта (нерухомасці, зямельнага ўчастка) для ўдакладнення сум падаткаў і рэквізітаў для выплаты.
Аплата арэнднай платы за зямлю ажыццяўляецца зыходзячы з памеру штогадовай арэнднай платы, пазначанай у дагаворы арэнды (дадатковым пагадненні), без накіравання падатковым органам паведамлення.
Для аплаты арэнднай платы за зямлю неабходна:
Крок 1. Даведацца Ваш уліковы нумар плацельшчыка (УНП) (ён пазначаны ў паведамленні на выплату падаткаў) і код інспекцыі МПЗ па месцы пастаноўкі на ўлік можна, перайшоўшы па спасылцы http://www.portal.nalog.gov.by/ ва ўкладцы «Звесткі з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб)» > «Пошук фізічных асоб» і ўвёўшы асабісты нумар (з пашпарта) і пачатковую частку прозвішча, імя, імя па бацьку (не менш за 3 літары).
Крок 2. Удакладніць, на тэрыторыі якога сельскага/пасялковага/гарадскога савета знаходзіцца зямельны ўчастак (арэндная плата за зямлю выплачваецца па месцы знаходжання зямельнага ўчастка).
Крок 3. Аплаціць арэндную плату за зямлю праз сістэму АРІП па схеме: Сістэма «Разлік» (АРІП) > Падаткі > Віцебская вобласць > Верхнядзвінскі р-н > выбіраем атрымальніка плацяжу: адпаведны с/с (для сельсаветаў) альбо Верхнядзвінскі РВК, фінаддзел (для г. Верхнядзвінска) (гл. Крок 2) > (выбіраем падатак, які неабходна выплаціць: арэнда зямлі) > уводзім уліковы нумар плацельшчыка - УНП (гл. Крок 1) - набіраем на англійскай раскладцы вялікімі літарамі) > аплачваем пазначаную суму.
Крок 4. Аплаціць пеню па арэнднай плаце за зямлю праз сістэму АРІП па схеме: Сістэма «Разлік» (АРІП) > Падаткі > Віцебская вобласць > Верхнядзвінскі р-н > выбіраем атрымальніка плацяжу: адпаведны с/с (для сельсаветаў) або Верхнядзвінскі РВК, фінаддзел (для г. Верхнядзвінска) (гл. Крок 2) > Пеня > (выбіраем падатак, пеню па якім неабходна аплаціць: арэнда зямлі) > уводзім уліковы нумар плацельшчыка - УНП (гл. Крок 1) - набіраем на англійскай раскладцы вялікімі літарамі) > аплачваем пазначаную суму.
Зверніце ўвагу, што за несвоечасовую аплату падаткаў і арэнднай плаце за зямлю прымяняецца адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пры нясплаце плацяжоў ва ўстаноўлены тэрмін сумы падаткаў (плацяжоў) спаганяюцца ў прымусовым парадку з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. Пры гэтым мерамі па забеспячэнні спагнання плацяжоў у бюджэт з'яўляюцца ў тым ліку часовае абмежаванне права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь, абмежаванне права кіравання транспартным сродкам.
Кантактныя тэлефоны ІМПЗ па г. Наваполацку:
+375 214 75 49 20 (Наваполацк)
+375 2159 51223 (Росаны), +375 2151 66162 (Верхнядзвінск)
Рэжым працы інспекцыі: панядзелак – з 8.00 да 19.00, чацвер – з 8.00 да 20.00, аўторак, серада, пятніца – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00