У Верхнядзвінску пачнуць вырабляць смятану
У праграму «Адзін раён – адзін праект» для Верхнядзвінскага раёна закладзена мадэрнізацыя валаўтваральнага для гэтага паўночнага краю прадпрыемства – ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод».
Завод, шырока вядомы ў краіне сваімі сырнымі брэндамі, у перспектыве таксама плануе вырабляць і смятану.