Вниманию владельцев домашних питомцев!

Увага ўладальнікам хатніх жывёл!

Для рэгістрацыі хатніх жывёл грамадзяніну трэба звярнуцца ў службу «адзінае акно» Верхнядзвінскага райвыканкама з заявай, пашпартам або іншым дакументам, які сведчыць асобу.

Гадаванца прыводзіць не трэба. Уладальніку выдаецца рэгістрацыйнае пасведчанне і жэтон устаноўленага ўзору, які павінен быць пастаянна прымацаваны да ашыйніка жывёлы.

Сабакі, кошкі падлягаюць рэгістрацыі на працягу трох дзён з дня набыцця. Шчанюкі і кацяняты павінны быць зарэгістраваны ва ўзросце ад 3 да 3,5 месяцаў.

Рэгістрацыя сабак патэнцыйна небяспечных парод ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці ў уладальніка даведкі аб праходжанні адпаведнага навучання. Уладальнікі сабак раз у квартал абавязаны плаціць падатак на хатняга гадаванца. Яго сума складае 55,5 рубля за патэнцыйна небяспечныя пароды сабак, 11,1 рубля – за астатніх.

Вызвалены ад падатку інваліды па зроку, для якіх утрыманне сабакі-павадыра з'яўляецца жыццёва неабходным. Непрацуючыя пенсіянеры і інваліды I і II групы таксама не плацяць падатак на сабаку ў тым выпадку, калі па месцы іх жыхарства не зарэгістраваны працаздольныя члены сям'і. Не трэба плаціць падатак за гадаванца і жыхарам прыватных дамоў, якія ўтрымліваюць толькі аднаго сабаку.

Увага ўладальнікам хатніх жывёл!