У новы год і ў добры шлях – за рулём, ты, цвярозым будзь!
Пад такой назвай ДАІ 29 снежня 2023 года правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых у стане ап'янення.
На вялікі жаль, пакуль не атрымоўваецца выкараніць п'янства за рулём. Нягледзячы на прапаганду бяспечных паводзін удзельнікаў дарожнага руху, якую праводзяць работнікі
Дзяржаўтаінспекцыі, знаходзіцца яшчэ нямала грамадзян, якія не супраць у п'яным выглядзе пракаціцца на аўтамабілі ці матацыкле нападпітку.
За студзень-лістапад бягучага года супрацоўнікамі аддзела ДАІ Верхнядзвінскага РАУС затрыманы 47 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення.
Гледзячы на гэтыя лічбы, становіцца не па сабе. Бо гэтыя людзі маглі прынесці вялікае гора ў чыесьці сем'і. Хтосьці наўмысна, хтосьці ад таго, што прытупілася свядомасць ад выпітага спіртнога. Яны селі за руль сваіх транспартных сродкаў і кіравалі імі па тых жа дарогах і вуліцах, па якіх перамяшчаемся і мы з вамі, нашы дзеці, бацькі, сваякі. Не
ўкладваецца ў галаве той факт, што некаторых грамадзян, якія селі за руль нецвярозымі, не палохаюць ні вялікія штрафы, ні верагоднасць пазбавіцца права кіравання транспартным сродкам
тэрмінам на 3 – 5 гадоў. Можна страціць працу і свабоду, а больш таго – жыццё.
Хацелася б яшчэ раз нагадаць аб адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі «пад мухай»: кіраванне транспартным пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві
або ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле – цягне накладанне штрафу ў памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады, звыш 0,8 праміле – цягне накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў. Паўторнае кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення таксама прадугледжвае павелічэнне тэрміну пазбаўлення вадзіцельскіх правоў да 5 гадоў, альбо штраф да 1000 базавых велічынь, або выпраўленчыя работы на тэрмін
Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, патэлефануйце па нумарах 102