Другі пенсіён!
У Рэспубліцы Беларусь уведзены новы від пенсійнага страхавання – добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы!
Новая добраахвотная пенсійная праграма – гэта ў будучыні дадатковая крыніца даходу для грамадзян, якая будзе дадаткам да гарантаванай дзяржаўнай працоўнай пенсіі па ўзросту і не закранае дзяржаўныя абавязацельствы па салідарнай пенсійнай сістэме.
Удзельнічаць у дадзенай праграме могуць працуючыя грамадзяне, за якіх выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы і якія маладзейшыя за наступны ўзрост: жанчыны – 55 гадоў, мужчыны – 60 гадоў.
Работник, які прыняў рашэнне ўдзельнічаць у дадзеным страхаванні, заключае дагавор з дзяржаўным прадпрыемствам «Стравіта». Падаць заяву і заключыць дагавор можна пры асабістым візіце ў офісе гэтага прадпрыемства або на яго сайце.
Работник сам выбірае тарыф узносаў, але не больш за 10% ад фактычнага заробку. Гэта значыць, нароўні з 1% абавязковых страхавых узносаў на пенсійнае страхаванне ў бюджэт фонду работнік будзе добраахвотна выплачваць дадатковы ўнёсак на назапашвальную пенсію па выбраным тарыфе.
Аб заключэнні дагавора з прадастаўленнем копіі пасведчання дадатковага назапашвальнага пенсійнага страхавання работніку неабходна паведаміць свайго працадаўцу.
Далей да выплаты унёскаў далучаецца наймальнік, які будзе абавязаны плаціць страхавы ўнёсак на назапашвальную пенсію – саразмерна тарыфу ўнёску работніка, але не больш за 3%. Напрыклад, калі работнік выбірае тарыф унёскаў на назапашвальную пенсію ў памеры 3% ад заработнай платы, наймальнік далучаецца таксама ў памеры 3%. У выніку, назапашванні гэтага работніка на назапашвальную пенсію складуць 6% ад яго заработнай платы.
Пры гэтым выдаткі наймальніка на выплату пенсійных унёскаў у бюджэт фонду не павялічваюцца. У гэтым і заключаецца дзяржаўнае сафінансаванне індывідуальных назапашванняў грамадзян на будучую пенсію.
Работник мае права адзін раз у год змяняць памер страхавога тарыфу, прыпыняць (аднаўляць) удзел у добраахвотным страхаванні назапашвальнай пенсіі.
Дадатковыя ўнёскі работніка на назапашвальную пенсію па яго заяве будуць штомесяц пералічвацца самім наймальнікам.
Работніку прадастаўляецца льгота пры вылічэнні падаходнага падатку на суму, якую ўтрымліваюць з яго заработнай платы для пералічэння ў дзяржаўнае прадпрыемства «Стравіта».
Дадатковая назапашвальная пенсія будзе выплачвацца пры дасягненні пенсійнага ўзросту з назапашаных узносаў і даходаў ад іх інвеставання. Тэрмін атрымання дадатковай назапашвальнай пенсіі складае 5 ці 10 гадоў – па выбары работніка.
Назапашаная і невыплачаная сума назапашвальнай пенсіі наследуецца.
«Клопат пра будучую пенсію павінен стаць звыклым для кожнага чалавека. Толькі ў гэтым выпадку ў старасці можна мець камфортны ўзровень даходу, які дазваляе весці лад жыцця, які адпавядае асабістым чаканням».