Открылась резиденция Деда Мороза - Трескуна Верхнедвинского

Адкрылася рэзідэнцыя Дзядулі Мароза - Траскуна Верхнядзвінскага

У дэндрапарку адкрылася рэзідэнцыя Дзеда Мароза - Траскуна Верхнядзвінскага. Не толькі дзеці, але і дарослыя акунуліся ў чароўную атмасферу свята!

Зімовы лес, прыгожа аформленая сядзіба, сувеніры ад Дома рамёстваў і ТЦСАН, катанне на конях, забаўляльная праграма артыстаў РЦКіНТ нікога не пакінулі абыякавымі!
У рэзідэнцыі Траскун Верхнядзвінскі прымаў самых маленькіх удзельнікаў свята. Дзеці чыталі вершы і спявалі песні, а самыя смелыя - дарылі чараўніку свае пісьмы і шчырыя абдымкі.
Упрыгожвалі навагоднюю ёлачку і вадзілі карагоды, удзельнічалі ў зімовых забавах і конкурсах.

Галерэя выяў

Адкрылася рэзідэнцыя Дзядулі Мароза - Траскуна Верхнядзвінскага