Сёння ў краіне пачынаецца самая добрая і чароўная рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці»
Стартуе яна ў новым фармаце – у Белавежскай пушчы ў рэзідэнцыі нашага беларускага Дзеда Мароза. Сюды будуць запрошаны дзеці з усіх рэгіёнаў краіны.
У анлайн-рэжыме на сувязі з Брэсцкай вобласцю таксама будуць дзеці з розных гарадоў рэспублікі, у тым ліку з Мінска.
Кожнае дзіця ў нашай краіне чакае гэтага свята з нецярпеннем і загадвае жаданне, якое павінен выканаць Дзед Мароз. І, нягледзячы на паўсядзённую мітусню, дарослыя павінны прымерыць на сябе ролю добрага зімовага чараўніка і знайсці магчымасць зрабіць усё, каб навагоднія жаданні дзяцей збываліся.
Па добрай традыцыі, якая склалася, прадстаўнікі ўлады, дэпутаты раённага Савета, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх аб'яднанняў, валанцёры прыйдуць з падарункамі і віншаваннямі да дзяцей на навагоднія ранішнікі ў школы і дзіцячыя сады, наведаюць дамы сямейнага тыпу, шматдзетныя сем'і, а таксама сем'і, дзе дзеці прызнаны якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы.
25 юных верхнядзвінцаў прымуць удзел у абласным навагоднім дабрачынным свяце ў г. Віцебску, якое адбудзецца 26-27 снежня, яшчэ трое стануць гасцямі такога ж свята з удзелам Кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску 27-28 снежня.
Важна падарыць свята ўсім, хто верыць у казку і цуды – нашым дзецям. Працягнецца акцыя месяц, і гэтага часу хопіць для таго, каб ніводнае дзіця не засталося без увагі і жаданага падарунка. Спяшайцеся рабіць добрыя справы! Далучайцеся да акцыі «Нашы дзеці», бо ў Новы год павінны адбывацца цуды!