Аб парадку накіравання грамадзян на санаторна-курортнае лячэнне
Прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва (далей – Прадстаўніцтва) паведамляе.
Парадак накіравання грамадзян на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 542 ад 28.08.2006 «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва» (далей – Указ № 542) і Закона Рэспублікі Беларусь № 239-З ад 14.06.2007 «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (далей – Закон).
У мэтах удасканалення рэгулявання адносін у сферы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва 02.11.2023 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 343 «Аб змяненні Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (далей - Указ № 343) на падставе якога будуць унесены змяненні ва Указ № 542. Указ № 343 уступае ў сілу з 1 студзеня 2024 г. і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з даты яго ўступлення ў сілу.
У частцы, што тычыцца змяненняў у падыходах санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне ў бюджэт фонду, унесены наступныя:
- вышэйназваныя асобы, маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў на сацыяльнае страхаванне ў бюджэт фонду не менш чым за 183 каляндарных дні папярэдняга каляндарнага года альбо за ўвесь перыяд з дня пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка абавязковых страхавых узносаў да заканчэння гэтага года;
- для мэт Указа № 343 памер сярэднямесячнага грашовага даходу вышэйназваных асоб, за 12 каляндарных месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу выдачы пуцёўкі, прызнаецца роўным намінальнай налічанай сярэдняй заработнай плаце работнікаў Рэспублікі Беларусь за пазамінулы месяц адносна месяца выдачы пуцёўкі;
- калі іншае не прадугледжана Указам № 343, санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне прадастаўляецца вышэйназваным асобам не часцей аднаго разу на чатыры гады;
- згодна з п. 7 Указа № 343 вышэйназваныя асобы, якія з'яўляюцца інвалідамі I і II групы, маюць права на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне не больш аднаго разу на два гады.