Аб крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў
У Беларусі незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў сурова караецца па законе.
Між тым магчыма сітуацыя, калі грамадзяне, якія заняліся гэтым «бізнесам», могуць пазбегнуць пакарання.
Асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры або аналогі і актыўна спрыяла выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам гэтых сродкаў, рэчываў, выкрыццю асоб, якія іх здзейснілі, выяўленню маёмасці, здабытай злачынным шляхам, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за дадзенае злачынства.
Заканадаўства Беларусі дастаткова гнуткае, яно дае магчымасць чалавеку пазбегнуць наступстваў, якія паўплываюць на ўсё астатняе жыццё.
Максімальнае пакаранне за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў – пазбаўленне волі на тэрмін дваццаць пяць гадоў са штрафам