Па Віцебскай вобласці ўведзена забарона выхаду на лёд
Па Віцебскай вобласці ўведзена забарона выхаду на лёд. Спецыялісты заклікаюць дачакацца, пакуль таўшчыня лёду не дасягне мінімум 7 см.
Напярэдадні актыўнага сезона зімовай рыбалкі ОСВОД даў рэкамендацыі.
Абавязкам усіх, хто выходзіць на лёд, нават калі ён будзе бяспечны, з'яўляецца наяўнасць вяроўкі з грузікам і лядовых зачэпак. Кожны, хто выйшаў на лёд, абавязаны быць апрануты ў выратавальную камізэльку. Бацькі абавязаны ведаць, дзе знаходзяцца іх дзеці, і растлумачыць ім, што зараз выхад на любое лядовае пакрыццё небяспечны.